Віншуем калег з узнагародай
21 лістапада 2018 года ў рамках святочнага мерапрыемства, прысвечанага Дню нараджэння БДПУ, адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання.
Калектыў інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі віншуе старшых выкладчыкаў кафедры андрагогікі факультета дадатковай прафесійнай адукацыі Таццяну Пятроўну Гароніну і Юлію Георгіеўну Каляга з ўзнагародамі! Нашы калегі ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу по падрыхтоўцы высокакваліфікаваных педагагічных кадраў.
Дарагія Таццяна Пятроўна і Юлія Георгіеўна! Сардэчна віншуем вас з заслужанымі ўзнагародамі і жадаем далейшых прафесійных поспехаў, новых дасягненняў і яркіх перамог, асабістага шчасця!
З павагай, калектыў ІПКіП
Навіну падрыхтавала І.І.Петрашэвіч
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




