OPEN AIR-ПРАЕКТ «МАСТАК І ГОРАД»: АДБЫЛІСЯ ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ ДЛЯ СЛУХАЧОЎ ІПКіП БДПУ

2017-06-08

5 і 8 чэрвеня 2017 года ў рамках практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Тэорыя і методыка кіраўніцтва выяўленчай дзейнасцю дзяцей дашкольнага ўзросту» слухачы груп ДО-177 ДА-178, ДА-179 спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» факультэта дадатковай прафесійнай адукацыі ІПКіП БДПУ наведалі open air-праект «Мастак і горад» у рамках міжнароднай выставы сучаснага выяўленчага мастацтва (пл. Я. Коласа, Мінск).

Практычныя заняткі правяла дацэнт кафедры андрагогики ІПКіП БДПУ Захарава Юлія Уладзіміраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

У ходзе практычных заняткаў слухачы пазнаёміліся з працамі 35 беларускіх жывапісцаў і графікаў: Зоі Літвінавай, Гаўрыіла Вашчанкі, Леаніда Хобатава і многіх іншых.

Арганізатарамі трыенале выступілі Мінгарвыканкам, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь.