МУЗЕЙ ДЗЯЦІНСТВА: АДБЫЛІСЯ ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ ДЛЯ СЛУХАЧОЎ ІПКіП БДПУ
26, 27 і 29 верасня 2017 года ў рамках практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Псіхолага-педагагічныя асновы гульнявой дзейнасці» слухачы групы ДА-166, ДА-167 і ДА-168 спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» факультэта дадатковай прафесійнай адукацыі ІПКіП БДПУ наведалі Музей дзяцінства г. Мінска (пр. Незалежнасці, д.28).
Музей дзяцінства – гэта рэалізацыя ўнікальнага праекта, накіраванага на захаванне гісторыі цацак. У музеі прадстаўлена калекцыя найцікавейшых экспанатаў (больш за 450 экспанатаў). Экспазіцыя ўключае ў сябе лялькі Старажытных Егіпта і Грэцыі, старадаўнія цацкі нашага краю, тыповыя і эксклюзіўныя савецкія лялькі і сучаснага періода.
Практычныя заняткі правяла Юлія Уладзіміраўна Захарава, дацэнт кафедры андрагогікі ІПКіП БДПУ.
У ходзе практычных заняткаў слухачы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця цацкі краін Свету, удзельнічалі ў майстар-класе па вырабе беларускай народнай лялькі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




