З Днем настаўніка!
Паважаныя калеги i слухачы!
Сардэчна віншуем Вас з прафесійным святам – Днём настаўніка!
У гэты дзень самыя цёплыя словы хочацца сказаць усім, хто сёння забяспечвае арганізацыю вучэбнага і выхаваўчага працэсу, хто клапоціцца аб развіцці, здароўі і будучыні нашых дзяцей.
Ад вашай мабільнасці, з’яднанасці і перакананасці ў правільным выбары залежыць будучае. Ваша педагагічнае майстэрства, веды і інтэлект, імкненне да творчага пошуку, цярпенне і настойлівасць у многім вырашаюць шляхі фарміравання новай асобы, здольнай пастаянна павышаць свой адукацыйны і прафесійны ўзровень, плённа працаваць, эфектыўна і паспяхова весці справы, творча мысліць і прымаць адказныя рашэнні, садзейнічаць росквіту сваёй дзяржавы.
Выказваем вам словы ўдзячнасці за вернасць прафесіі, мудрасць.
Жадаем вам, стабільнасці ў жыцці, творчых поспехаў, натхнення, павагі калег, вучняў, нязгаснага жадання несці веды і самім спасцігаць новае. Няхай усведамленне важнасці і неабходнасці вашай працы для развіцця грамадства надае вам сілы ў выкананні высакароднай справы.
Шчасця вам, здароўя, творчых здзяйсненняў, жыццёвага аптымізму, бадзёрасці і заўсёднага добрага настрою!
Дырэктар Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі
Ірына Уладзіміраўна Шасцітка і адміністрацыя ІПКіП
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




