Як стварыць беларускамоўную камунікатыўную прастору: адбылася стажыроўка педагагічных работнікаў дашкольнай адукацыі
З 23 па 27 мая адбылася стажыроўка педагагічных работнікаў устаноў дашкольнай адукацыі на тэму «Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння».
Кіраўнік стажыроўкі – Кахноўская А.В., дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
У рамках стажыроўкі намеснікі загадчыкаў па асноўнай дзейнасці і выхавальнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі разгледзелі наступныя пытанні:
1. Маўленчае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах двухмоўя.
2. Сутнасць беларускамоўнай камунікатыўнай прасторы як умовы далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры.
3. Асаблівасці мадэлявання беларускамоўнай камунікатыўнай прасторы ў працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў (беларускамоўны дзень).
4. Формы і метады ўзаемадзеяння з сям’ёй па далучэнні дзяцей да роднай мовы і культуры.
Асаблівую цікавасць у педагогаў выклікала пытанне звязанае з падрыхтоўкай і правядзеннем народнага свята ва ўстанове дашкольнай адукацыі.


Навіны падрыхтавала: Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




