Віншуем Кахноўскую Алену Вячаславаўну з паспяховай абаронай дысертацыі!!!

2019-03-26

22 сакавіка 2019 г. у 14.00 на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.23.01 пры навукова-метадычнай установе “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь адбылася абарона дысертацыі Кахноўскай А.В. па тэме “Мадэляванне прасторы этнакультурнага выхавання дзяцей ва ўмовах дашкольнай адукацыі” на атрыманне вучонай ступені кандыдата педагагічных навук па спецыяльнасці 13.00.01 – агульная педагогіка, гісторыя педагогікі і адукацыі.

Навуковы кіраўнік – Пазнякоў Валерый Уладзіміравіч, доктар філасофскіх навук, прафесар, прафесар кафедры маладзёжнай палітыкі і сацыякультурных камунікацый дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”.

Афіцыйныя апаненты:

Болбас Валерый Сяргеевіч, доктар педагагічных навук, прафесар, прафесар кафедры педагогікі і псіхалогіі ўстановы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна”

Літвіна Наталля Уладзіміраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры агульнай і дашкольнай педагогікі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка”

Апаніруючая арганізацыя – установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава”

Віншуем Алену Вячаславаўну з паспяховай абаронай дысертацыі!