Выхаванне i навучанне малодшых школьнiкаў сродкамi фальклору на прыкладзе восеньскiх народных святаў

2020-10-12

У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» ў раздзеле «Святкуем разам» (2020. – № 9. – С. 63-69) апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Выхаванне i навучанне малодшых школьнiкаў сродкамi фальклору на прыкладзе восеньскiх народных святаў».

Фальклор з'яўляецца дзейсным метадам гуманізацыі выхавання з першых гадоў жыцця дзяцей, так як змяшчае мноства метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей з улікам іх узроставых магчымасцяў. Зварот да фальклору i да народных традыцый на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi спрыяе выхаванню ў малодшых школьнiкаў павагi да сваiх нацыянальных вытокаў. У фальклоры тысячагадовым народным педагагічным вопытам адабраны самыя натуральныя і неабходныя формы развіцця маўлення, музычных і паэтычных здольнасцяў, лагічнага і вобразнага мыслення, кемлівасці, гумару, сатыры, працоўных і фізічных навыкаў. Такая сiстэма працы на прыкладзе восеньскiх народных святаў спрыяе фармiраванню маўленча-камунiкатыўнай, лiнгвакультуралагiчнай i сацыяльнакультурнай кампетэнцый, так як: дапамагае валоданню рознымі відамі маўленчай дзейнасці; фарміруе маўленчыя паводзіны; развiвае ўменні выкарыстоўваць лексічныя адзінкі ў адпаведнасці з іх значэннем; з’яўляецца сродкам засваення культурных традыцый;выхоўвае паважлівае стаўленне да культуры і мовы беларускага і іншых народаў; спрыяе назапашванню агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

Акрамя таго, у электронным дадатку да навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» № 9, 2020 апублікаваны

 2 мультымедыйныя прэзентацыі:

– «Тэматычная класная гадзіна: «Тэматычная класная гадзіна: «Восеньскiя народныя святы», 3 клас;

– «Тэматычная класная гадзіна: « Традыцыйныя святы восенi», 4 клас»;

2 буклета:

– «Тэматычная класная гадзіна: «Тэматычная класная гадзіна: «Восеньскiя народныя святы», 3 клас;

– «Тэматычная класная гадзіна: « Традыцыйныя святы восенi», 4 клас»;

2 раздатачных матэрыяла:

– «Тэматычная класная гадзіна: «Тэматычная класная гадзіна: «Восеньскiя народныя святы», 3 клас;

  • «Тэматычная класная гадзіна: « Традыцыйныя святы восенi», 4 клас».

З поўным тэкстам артыкула можна пазнаёміцца, калі прайсці па наступнай спасылцы: https://elib.bspu.by/handle/doc/48598.

Навіну падрыхтавала Шылава А.С.