Вучэбна-метадычны комплекс на аснове стратэгіі "Актыўная ацэнка"

2018-09-21

Паважаныя настаўнікі, дазвольце падзяліцца прыемнай навіной! У канцы верасня з’явіцца ў продажы комплекс вучэбна-медатычных дапаможнікаў па працоўнаму навучанню ў 1 класе.

Гэты навучальны комплекс цікавы тым, што ён рэалізуе асноўныя ідэі стратэгіі Актыўнай ацэнкі (мэта на мове вучня, актуалізацыя ведаў, ключавое пытанне, крытэрыі паспяховасці, самаацэнка, узаемаацэнка, зваротная сувязь, рэфлексія).

У вучэбна-метадычны комплекс уваходзяць 4 кнігі: план-канспект урокаў для настаўніка, сшытак творчых работ і альбом для вучня + журнал уліку ведаў вучняў на безадзнакавай аснове (ў электронным выглядзе), які можна будзе спампаваць на сайце выдавецтва «Аверсев».

Комплекснае выкарыстанне дапаможнікаў дазваляе не толькі вырашыць праблему рэалізацыі безадзнакавага навучання вучняў 1 класа, але і вывесці адукацыйны працэс на ўзровень актыўнай, свядомай, адказнай вучэбнай дзейнасці навучэнцаў.

Калі дапаможнікі атрымаюць станоўчую ацэнку настаўнікаў і вучняў, то хутка з’явяцца вучэбна-метадычныя комплексы і для астатніх класаў.

Інфармацыю падрыхтаваў Кудзейка М.В.