ВIНШУЕМ

2016-08-26

ВIНШУЕМ 

дацэнта кафедры прыватных методык, кандыдата педагагiчных навук 
Вольгу Уладзіміраўну Зелянко са значнай падзеяй у навуковай галiне –
выхадам у свет манаграфii
 «Навучанне арфаграфii беларускай мовы ў 5-11 класах:
тэорыя і практыка».

У манаграфіі прадстаўлена лінгваметадычная сістэма навучання беларускай арфаграфіі ў 5-11 класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Аўтарам выдзелены напрамкі і прынцыпы навучання беларускай арфаграфіі, прааналізаваны і ўдакладнены змест навучання па фарміраванню  і развіццю арфаграфічнай пісьменнасці вучняў, распрацаваны лінгваметадычныя сродкі навучання беларускай арфаграфіі.

Выданне прызначана для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, выкладчыкаў і студэнтаў філалагічных факультэтаў устаноў вышэйшай адукацыі, выкладчыкаў інстытутаў развіцця адукацыі, навуковых работнікаў, якія займаюцца праблемамі лінгваметодыкі.