Вэбінар "Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі": ІПКіП БДПУ запрашае да ўдзелу

2016-03-30

Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ (ІПКіП БДПУ) запрашае прыняць удзел у вэбінары "Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі", які адбудзецца 31 сакавіка 2016 года з 11:00 да 12:30 у аўдыторыі № 114 (вучэбны корпус № 3 БДПУ).

Да ўдзелу ў вэбінары ў on-line рэжыме запрашаюцца:

  • настаўнікі беларускай мовы і літаратуры ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;
  • метадысты інстытутаў развіцця адукацыі, якія курыруюць пытанні павышэння кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.

Вядучы вэбінара – Зелянко Вольга Уладзіміраўна, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук.

Праблемнае поле вэбінара:

  • Змест і структура электронных вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове для 5–11 класаў.
  • Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі пры навучанні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Удзел у вэбінары бясплатны.

Для ўдзелу ў вэбінары неабходна прайсці on-line рэгістрацыю па ссылцы.