Вэбінар "Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі": ІПКіП БДПУ падводзіць вынікі
31 сакавіка 2016 года адбыўся вэбінар "Электронныя адукацыйныя рэсурсы як інавацыйны кампанент вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі", які правяла Зелянко Вольга Уладзіміраўна, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Вольга Уладзіміраўна паведаміла пра змест даведачна-інфармацыйных, кантрольна-дыягнастычных і інтэрактыўных модуляў сучасных электронных вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове для 5–11 класаў, размешчаных на Нацыянальным адукацыйным партале; пазнаёміла ўдзельнікаў вэбінара з інтэрактыўнымі модулямі вучэбна-метадычнага дапаможніка «Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум», створанага выкладчыкамі ІПКіП БДПУ Н.В. Быстраковай, В.У. Зелянко, І.А. Турчанка; адказала на пытанні ўдзельнікаў вэбінара.
Змест і структура вучэбна-метадычнага дапаможніка «Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум» апісваюцца ў артыкуле Н.В. Быстраковай, В.У. Зелянко, І.А. Турчанка "Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі пры вывучэнні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі".
Паглядзець запіс вэбінара можна ў раздзеле "Рэсурсы і паслугі" > "Відэарэпазіторый БДПУ".
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




