Удзел у семінары "Электронныя адукацыйныя рэсурсы для навучання беларускай мове і літаратуры" (НІА)
08 кастрычніка 2015 года дацэнт кафедры прыватных методык факультэта павышэння кваліфікацыі спецыялістаў адукацыі ІПКіП БДПУ Зелянко Вольга Уладзіміраўна прыняла ўдзел у семінары "Электронныя адукацыйныя рэсурсы для навучання беларускай мове і літаратуры", арганізаваным Навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Зелянко В.У. пазнаёміла настаўнікаў беларускай мовы ўстаноў адукацыі з распрацаванымі ёю ў суаўтарстве з Валочка Ганнай Міхайлаўнай, доктарам педагагічных навук, электроннымі адукацыйнымі рэсурсамі па беларускай арфаграфіі.
Удзельнікі семінара пазнаёміліся са зместам даведачна-інфармацыйнага, кантрольна-дыягнастычнага і інтэрактыўнага модуляў электронных вучэбна-метадычных комплексаў па беларускай мове, метадычнымі рэкамендацыямі па іх выкарыстанні ў працэсе навучання беларускай арфаграфіі.
Электронныя адукацыйныя рэсурсы функцыянуюць у тэкставым рэжыме. Атрымаць доступ да іх можна, зарэгістраваўшыся на Нацыянальным адукацыйным партале.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




