У госці да Янкі Купалы: практычныя заняткі са слухачамі групы ПА-213

2022-07-08

Практычныя заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах» прайшлі прадуктыўна і пазнавальна ў групе слухачоў спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Пачатковая адукацыя» (ПА-213).

У ходзе заняткаў будучыя настаўнікі складалі логіка-сэнсавыя мадэлі на тэму «Этапы працы з мастацкім творам», прэзентавалі вынікі групавой працы, прыводзілі прыклады выкарыстання разнастайных метадаў і прыёмаў работы з навучэнцамі пачатковай школы.

Кульмінацыйным момантам адукацыйнага працэсу стала наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Слухачам была прапанавана аглядавая экскурсія з:

  • праглядам відэароліка «Купалле» у фармаце 3D;
  • інтэрактыўнай зонай «Хлопчык і лётчык»;
  • праглядам урыўка са спектакля «Паўлінка» на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея;
  • магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.

З асаблівым захапленнем будучыя настаўнікі пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным музейным занятаку, пабудаваным у форме гульні «Код Купалы».

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.