У госці да Янкі Купалы: практычныя заняткі са слухачамі групы ПА-213
Практычныя заняткі па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання ў пачатковых класах» прайшлі прадуктыўна і пазнавальна ў групе слухачоў спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Пачатковая адукацыя» (ПА-213).
У ходзе заняткаў будучыя настаўнікі складалі логіка-сэнсавыя мадэлі на тэму «Этапы працы з мастацкім творам», прэзентавалі вынікі групавой працы, прыводзілі прыклады выкарыстання разнастайных метадаў і прыёмаў работы з навучэнцамі пачатковай школы.
Кульмінацыйным момантам адукацыйнага працэсу стала наведванне Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы. Слухачам была прапанавана аглядавая экскурсія з:
- праглядам відэароліка «Купалле» у фармаце 3D;
- інтэрактыўнай зонай «Хлопчык і лётчык»;
- праглядам урыўка са спектакля «Паўлінка» на імправізаванай сцэне ў тэатральнай зале музея;
- магчымасцю знаёміцца з дадатковай інфармацыяй з дапамогай тач-скрын экранаў.
З асаблівым захапленнем будучыя настаўнікі пачатковых класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўным музейным занятаку, пабудаваным у форме гульні «Код Купалы».
Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




