Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве на ўроках беларускай мовы ў першым класе
У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» ў раздзеле «Сучастныя тэхналогii навучання» (2020. – № 8. – С. 29) апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ iмя М. Танка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве на ўроках беларускай мовы ў 1 класе як сродак фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнiкаў».
Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве з'яўляецца альтэрнатыўнай традыцыйнаму навучанню малодшых школьнікаў на аснове атрымання гатовых ведаў і іх узнаўлення; дае магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць кожнага вучня ў адукацыйным працэсе.
Галоўная ідэя навучання ў супрацоўніцтве заключаецца ў тым, што малодшыя школьнікі вучацца разам, навучаючы і дапамагаючы адзін аднаму, а не проста адначасова выконваюць прапанаванае настаўнікам заданне.
Адной з важных праблем пры вывучэнні беларускай мовы з'яўляецца фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі. У межах яе фарміравання перад настаўнікам пастаўлены наступныя задачы:
– фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў навучэнцаў;
– развіццё практычных уменняў і навыкаў выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;
– развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў пры стварэнні ўласных вусных і пісьмовых выказванняў.
Пры выкарыстанні тэхналогіі супрацоўніцтва паралельна з засваеннем новых ведаў адбываецца фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі, фармiруюцца камунікатыўныя ўменнi і навыкi вучняў; развіваюцца практычныя ўменнi і навыкі выкарыстання беларускай мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці, таму што ўсе вучні класа вучацца разам працаваць, самастойна вучыцца, разам вырашаць любыя праблемы; падзяляць радасць поспеху пры выкананні любога задання, а таксама разам падзяляць горыч няўдачы; заўсёды быць гатовымі прыйсці на дапамогу адзін аднаму.
Такім чынам, праца па дадзенай тэхналогіі фармiруе камунікатыўныя ўменні, развівае навыкі зносін, актывізуе мыслiцельную і маўленчую дзейнасць, што ў выніку спрыяе фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў.
С полным текстом статьи можно ознакомиться в Репозитории БГПУ.
Навіну падрыхтавала Шылава А.С.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




