Стажыроўка для педагагічных работнікаў «Асаблівасці развіцця беларускага маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту: асноўныя напрамкі і змест работы»
Стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў на тэму «Асаблівасці развіцця беларускага маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту: асноўныя напрамкі і змест работы» адбылася з 10 па 13 красавіка ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка.
Мэтай стажыроўкі стала фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па праблеме развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
У межах стажыроўкі былі разгледжаны наступныя пытанні:
- Мэта, задачы і змест работы па развіцці маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту.
- Формы, метады, прыёмы развіцця маўлення выхаванцаў.
- Асаблівасці развіцця звязнага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
- Слоўнікавая работа. Віды заняткаў па развіцці слоўніка.
- Асаблівасці засваення выхаванцамі граматычнага ладу маўлення.
Удзельнікамі стажыроўкі сталі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай, Брэстскай, Магілеўскай абласцей, а таксама г. Мінска.
Правяла стажыроўку Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




