Стажыроўка для педагагічных работнікаў «Асаблівасці развіцця беларускага маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту: асноўныя напрамкі і змест работы»

2023-04-20

Стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў на тэму «Асаблівасці развіцця беларускага маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту: асноўныя напрамкі і змест работы» адбылася з 10 па 13 красавіка ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка.

Мэтай стажыроўкі стала фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па праблеме развіцця беларускага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.

У межах стажыроўкі былі разгледжаны наступныя пытанні:

  1. Мэта, задачы і змест работы па развіцці маўлення і маўленчых зносін дзяцей дашкольнага ўзросту.
  2. Формы, метады, прыёмы развіцця маўлення выхаванцаў.
  3. Асаблівасці развіцця звязнага маўлення дзяцей дашкольнага ўзросту.
  4. Слоўнікавая работа. Віды заняткаў па развіцці слоўніка.
  5. Асаблівасці засваення выхаванцамі граматычнага ладу маўлення.

Удзельнікамі стажыроўкі сталі кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Гродзенскай, Брэстскай, Магілеўскай абласцей, а таксама г. Мінска.

Правяла стажыроўку Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.