Стажыроўка: “Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння”

2022-06-01

З 23 па 27 мая 2022 года педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі праходзілі стажыроўку па вучэбнай праграме: “Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння”, навуковым кіраўніком якой з’яўляецца кандыдат педагагічных навук, дацэнт Кахноўская Алена Вячаславаўна.

У ходзе навучання стажоры:

  • актуалізавалі і паглыбілі веды пра асаблівасці арганізацыі беларускамоўнай адукацыйнай прасторыі;
  • засвоілі спосабы адбору зместу, эфектыўных форм, метадаў і прыёмаў далучэння дзяцей дашкольнага ўзросту да роднай мовы, а таксама асаблівасці маўленчага развіцця выхаванцаў ва ўмовах двухмоўя.