Спецыфiка фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў вучняў 1 – 4 класаў сродкамi фальклору
У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» ў раздзеле «Выхаванне малодшаго школьніка» (2020. – № 4. – С. 54-61) апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ iмя М. Танка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Спецыфiка фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў вучняў 1 – 4 класаў сродкамi фальклору».
Працэс фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi вучняў 1 – 4 класаў мае сваю спецыфіку і яго паспяховасць і эфектыўнасць залежаць ад шэрагу фактараў:
- уліку ўзроставых асаблівасцяў, характэрных для зносін у малодшым школьным узросце;
- выкарыстання відаў дзейнасці, характэрных для дадзенага перыяду, напрыклад, вучэбнай і гульнёвой, з паступовым ускладненнем вербальных і невербальных сродкаў камунікацыі. Нягледзячы на тое што вядучым відам дзейнасці ў гэтым узросце з'яўляецца вучэбная дзейнасць, дзеці яшчэ не страцілі цікавасці да гульні і, што самае важнае, гульню яны выкарыстоўваюць для адпрацоўкі вучэбных уменняў. Такім чынам, гульню можна з поспехам выкарыстоўваць i для фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi;
- накіраванасці працы настаўніка на фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi: ад ведаў аб прыёмах і правілах вербальных зносін і здольнасці разумець да выкарыстання на практыцы невербальных сродкаў зносін;
- атмасферы, у якой адбываецца працэс фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi і ад якой шмат у чым залежыць эфектыўнасць гэтага працэсу;
- гаворачы пра атмасферу, у якой адбываецца працэс фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi, трэба памятаць, што ў малодшым школьным узросце для эфектыўнасці і паспяховасці любога працэсу патрэбна стварыць шэраг умоў:
- дзейнасць павінна выклікаць у вучняў станоўчыя эмоцыі, задавальненне: адчуванне пачуцця радаснага задавальнення ад таго, што выконваецца, спрыяе ўзнікню імкнення па ўласнай ініцыятыве, без прымусу ажыццяўляць гэтую дзейнасць;
- дзейнасць павінна быць па магчымасці творчай;
- арганізаваць дзейнасць вучня трэба так, каб ён імкнуся да мэты, якая нязначна праўзыходзіць яго магчымасці і ўжо дасягнуты ім ўзровень выканання дзейнасці;
- неабходна стымуляваць дзейнасць: адной з формаў стымуляцыі патрэбы ў моўных зносінах з'яўляецца пахвала як станоўчае падмацаванне дасягненняў дзіцяці і стварэнне сітуацыі поспеху (распавядаць пра дасягненні вучня ў яго прысутнасці іншым педагогам і яго бацькам).
Такім чынам, спецыфіка фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў 1 – 4 класаў заключаецца ва ўзроставых асаблівасцях, выкарыстанні розных відаў дзейнасці, характэрных для гэтага ўзросту, у стварэнні цікавых і творчых умоў для іх фарміравання і развіцця, а выкарыстанне для гэтага працэсу фальклорнага матэрыялу робіць яго больш натуральным, беспрымысовым і займальным.
Навіну падрыхтавала Шылава А.С.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




