РЭЦЭПТ ЧАЛАВЕЧАГА ШЧАСЦЯ

2018-03-07

Майстар-клас пад назвай «Рэцэпт чалавечага шчасця» быў праведзены Вікторыяй Уладзіміраўнай Гракавай, дацэнтам кафедры менеджмента і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ у рамках фестывалю педагагічных ідэй «Медыяадукацыя ў сучаснай школе: вопыт, праблемы, перспектывы», які праходзіў 5-6 сакавіка 2018 года на базе Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Майстар-клас быў прысвечаны методыцы арганізацыі дыскусійнага кінаклуба як формы выхаваўчай работы з вучнямі. У рамках паседжання кінаклуба Вікторыя Уладзіміраўна разам з настаўнікамі разглядала праблему адказнасці кожнага чалавека не толькі за свае шчасце, а і за шчасце людзей, якія знаходзяцца побач. У аснове дыскусіі ляжаў прагляд караткаметражнага фільма «Падцвержанне» амерыканскага рэжысера і сцэнарыста Курта Кені. У галоўнай ролі зняўся вядомы амерыканскі акцер Ті-Джэй Тайн. У 2007 годзе карціна стала пераможцай Міжнароднага Кінафестывалю ў Кліўлендзе ў намінацыі «Лепшы караткаметражны фільм жывога дзеяння».

У рамках фестывалю педагагічных ідэй удзельнікі маглі даведацца аб узроўні развіцця медыяадукацыі ва Украіне і Беларусі, стаць удзельнікамі майстар-класаў берарускіх медыяпедагогаў, пазнаеміцца з вынікамі работы рэспубліканскіх інавацыйных пляцовак, запісацца на дыстанцыйны курс «Школа медыяадукатараў», а так сама абмеркаваць актуальныя праблемы медыяадукацыі з калегамі і экспертамі па гэтай пытанні.

Навіну падрыхтаваў Кудзейка М.В.