Рэалiзацыя тэхналогii навучання ў супрацоунiцтве на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi
В сборнике материалов VІ Международной научно-практической конференции «Наука и образование в современном мире: вызовы ХХI века», проведенной Общенациональным движением «Бобек», Конгресссом учёных Казахстана в г. Нур-Султан, 20-22 апреля 2020 г.; редкол.: Ж. Мəлибек [и др.]. – Нур-Султан, 2020. – (Секция 11. – Т. 3 : Педагогические науки. – С. 7 – 11) опубликована статья доцента кафедры менеджмента и образовательных технологий факультета управления и профессионального развития педагогов ИПКиП БГПУ, кандидата педагогических наук, доцента Елены Савельевны Шиловой и магистранта БГПУ им. М.Танка Натальи Владимировны Мурашко на тему «Рэалiзацыя тэхналогii навучання ў супрацоунiцтве на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання на I ступенi агульнай сярэдняй адукацыi».
Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве з'яўляецца альтэрнатыўнай традыцыйнаму навучанню малодшых школьнікаў на аснове атрымання гатовых ведаў і іх узнаўлення; дае магчымасць актывізаваць пазнавальную дзейнасць кожнага вучня ў адукацыйным працэсе.
Галоўная ідэя навучання ў супрацоўніцтве заключаецца ў тым, што малодшыя школьнікі вучацца разам, навучаючы і дапамагаючы адзін аднаму, а не проста адначасова выконваюць прапанаванае настаўнікам заданне. Каб усвядоміць гэтую ідэю, мэтазгодна звярнуцца да разумення слова «памылка». Памылка, дапушчаная пры выкананні заданняў на ўроках – гэта няправільнасць у выкананні якой-небудзь працы.
Тэхналогія навучання ў супрацоўніцтве прадугледжвае розныя варыянты, маючы пры гэтым шырокія магчымасці навучання малодшых школьнікаў: «Навучанне ў камандзе» (Student Team Learning – STL); «Пiла» (Jigsaw), «Вучымся разам» (Learning Together).
Выкарыстанне «Навучання ў камандзе» на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання дазваляе настаўніку праверыць гатоўнасць да ўроку кожнага вучня, дае магчымасць творча сябе праявіць. Акрамя таго, ствараецца сітуацыя поспеху для кожнага вучня і ў дзяцей з'яўляецца матывацыя да чытання кніг.
Выкарыстанне варианту «Навучання ў камандзе» тэхналогіi навучання ў супрацоўніцтве фармiруе камунікатыўныя ўменні, развівае навыкі зносін, актывізуе мыслiцельную і маўленчую дзейнасць, што ў выніку спрыяе фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў; дапамагае настаўніку зрабiць працэс абагульнення icнуючых ведаў больш эфектыўным, і стварыць ўмовы для развіцця маўленчай дзейнасцi кожнага вучня. Акрамя таго, праца па дадзенай тэхналогіі развівае навыкі зносін i камунiкацыi, што ў выніку спрыяе фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў вучняў.
Новость подготовила Шилова Е.С.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




