Практыка-арыентаваны артыкул надрукаваны ў навукова-метадычным часопісе 19.07.2021
Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, кандыдат педагагічных навук, апублікавала практыка-арыентаваны артыкул «Выяўленне сфарміраванасці ў дзяцей ад 5 да 7 гадоў уяўленняў пра нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі: методыкі педагагічнай дыягностыкі» (№ 5, 2021 г.).
У артыкуле прадстаўлены методыкі: індывідуальная гутарка «Беларусь – мая Радзіма», заданні «Знайдзі гаспадарства», «Пазнай свята», эксперыментальная сітуацыя «Дай прадмету сучаснае імя» і інш., якія дазволяць педагогам дашкольнай адукацыі, а таксама настаўнікам пачатковых класаў, абапіраючыся на комплексны падыход, эфектыўна выяўляць сфарміраванасць уяўленняў пра этнічную культуру беларусаў і адносін да яе ў дзяцей ад 5 да 7 гадоў.
Пазнаёміцца з электронным варыянтам артыкула можна на сайце рэпазіторыя БДПУ
Навіны падрыхтавала: А.В. Кахноўская
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




