Паспяхова здадзены кваліфікацыйны экзамен педагагічнымі работнікамі г. Мінска
Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю пацвердзілі канцэртмайстры, настаўнікі музыкі, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі па класе вакалу, па класе фартэпіяна, па класе гітары, па класе тэарэтычных дысцыплін, а таксама выхавальнікі.
Старшыня кваліфікацыйнай камісіі, дырэктар IПКiП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Шасцiтка Ірына Уладзіміраўна асобна адзначыла высокі ўзровень прафесійнага майстэрства настаўніка музыкі ДУА «Гімназія № 17 г. Мінска» Кароткінай Ганны Іванаўны, кампазітара, члена Беларускага саюза кампазітараў, члена Беларускай асацыяцыі сучаснай музыкі. Кароткіна А.І. прадставіла вопыт распрацоўкі і арганізацыі конкурсу сучаснай музыкі «Новыя гукі свету».
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




