Паспяхова здадзены кваліфікацыйны экзамен педагагічнымі работнікамі г. Мінска

2017-03-10

Вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю пацвердзілі канцэртмайстры, настаўнікі музыкі, якія выкладаюць факультатыўныя заняткі па класе вакалу, па класе фартэпіяна, па класе гітары, па класе тэарэтычных дысцыплін, а таксама выхавальнікі.

Старшыня кваліфікацыйнай камісіі, дырэктар IПКiП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Шасцiтка Ірына Уладзіміраўна асобна адзначыла высокі ўзровень прафесійнага майстэрства настаўніка музыкі ДУА «Гімназія № 17 г. Мінска» Кароткінай Ганны Іванаўны, кампазітара, члена Беларускага саюза кампазітараў, члена Беларускай асацыяцыі сучаснай музыкі. Кароткіна А.І. прадставіла вопыт распрацоўкі і арганізацыі конкурсу сучаснай музыкі «Новыя гукі свету».