«Пачатковая адукацыя»: група НО-221 наведала Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
14 чэрвеня 2023 года група НО-221 перападрыхтоўкі «Пачатковая адукацыя» пад кіраўніцтвам Памалейка В.Л. наведала Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.
Слухачы здейснілі неверагоднае падарожжа ў мінулае: пабачылі храмы, сялянскія дамы і гаспадарчыя памяшканні XVIII пачатку ХХ стагоддзяў, унікальныя калекцыі санак і брычак, борцей і вулляў, адзення і рушнікоў.
У планах на падставе ўласных фотаматэрыялаў зрабіць віртуальныя экскурсіі з інтэрактыўнымі заданнямі для вучняў 1-4 класаў.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




