Навуковая справаздача дысертацыйных даследаванняў

2017-03-25

23.03.2017 адбылося паседжанне кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ. Педагогі-даследчыкі кафедрыА.В.Кахноўская, Т.А.Шакун, і аспіранты – В.Г.Шарабайка, С.У.Банецкая, прадставілі навуковую справаздачу пра ход падрыхтоўкі дысертацыйных даследаванняў па тэмах:

«Мадэліраванне прасторы этнакультурнага выхавання ва ўмовах установы дашкольнай адукацыі» (Кахноўская Алена Вячаславаўна, спецыяльнасць 13.00.01, навуковы кіраўнік: Пазнякоў Валерый Уладзіміравіч, доктар філасофскіх навук, прафесар);

«Развіццё дыдактычных здольнасцей студэнтаў у працэсе генератыўнага навучання педагогіцы» (Шакун Таццяна Аляксандраўна, спецыяльнасць 13.00.02, навуковы кіраўнік: Іван Іванавіч Цыркун, доктар педагагічных навук, прафесар);

«Фарміраванне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў па стварэнні інтэрактыўных адукацыйных рэсурсаў» (Шарабайка Вольга Георгіеўна, спецыяльнасць 13.00.08, навуковы кіраўнік: Шасцітка Ірына Уладзіміраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт);

«Развіццё інавацыйнага мыслення ў будучых менеджэраў сферы адукацыі» (Банецкая Святлана Уладзіміраўна, спецыяльнасць 13.00.08, навуковы кіраўнік: Чэчат Віктар Уладзіміравіч, доктар педагагічных навук, прафесар).

Абмеркаваны асноўныя накірункі работы кафедры ў сучасных умовах згодна Плана работы кафедры ў 2017 годзе.