Навучальны дзень у корпусе №9
Сёння ў нашым навучальным корпусе №9 па вуліцы Голубева прайшоў актыўны і прадуктыўны дзень!
- Клязовіч Вольга Валер'еўна, дацэнт, кандыдат педагагічных навук, правяла лекцыйны занятак "Прававое рэгуляванне сістэмы адукацыі" для групы ПИ-241, які выклікаў вялікі водгук у слухачоў.
- У слухачоў групы Л-223 прайшоў яркі і цікавы лекцыйны занятак па дысцыпліне "Лагапедыя". Правяла яго Таццяна Пятроўна Гароніна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
- Слухачы групы НО-223 спецыяльнасці перападрыхтоўкі "Пачатковая адукацыя" азнаёміліся з методыкай выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання на занятках Турчанка Ірыны Аляксееўны, дацэнта, кандыдата педагагічных навук.
На нашых занятках заўсёды пануе асаблівая атмасфера добразычлівасці і ўдзелу, якая выклікае прыхільнасць да набыцця новых ведаў.
Навіну падрыхтаваў сектар інфармацыйнага забеспячэння.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




