Музей дзяцінства: адбыліся практычныя заняткі для слухачоў ІПКіП БДПУ
29 красавіка 2017 года ў рамках практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Псіхолага-педагагічныя асновы гульнявой дзейнасці» слухачы групы ДА-161 спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» факультэта перападрыхтоўкі спецыялістаў адукацыі ІПКіП БДПУ наведалі Музей дзяцінства г. Мінска (пр. Незалежнасці д.28 пом.24а).
Музей дзяцінства – гэта рэалізацыя ўнікальнага праекта, накіраванага на захаванне гісторыі цацак. У музеі прадстаўлена калекцыя найцікавейшых экспанатаў (больш за 450 экспанатаў). Экспазіцыя ўключае ў сябе лялькі Старажытных Егіпта і Грэцыі, старадаўнія цацкі нашага краю, тыповыя і эксклюзіўныя лялькі перыяду СССР І сучаснага періода.
Практычныя заняткі правяла Палякова Алена Аляксееўна, выкладчык кафедры дадатковага педагагічнай адукацыі ІПКіП БДПУ.
У ходзе практычных заняткаў слухачы азнаёміліся з гісторыяй узнікнення і развіцця цацкі краін Свету, удзельнічалі ў майстар-класе па вырабе беларускай народнай лялькі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




