Майстар-клас «Кінатрэнінг у адукацыі дарослых»

2019-11-26
23 лістапада ў межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Адукацыя дарослых: міжнародныя тэндэнцыі і нацыянальныя прыярытэты", якая праходзіла ў ІПКіП БДПУ, быў праведзены майстар-клас па тэме "Педагагічная рэфлексія сродкамі кінатрэнінгу". На майстар-класе прысутнічала больш за 40 педагогаў з Украіны, Расіі і Беларусі.
На пачатку мерапрыемства кожны з удзельнікаў атрымаў квіток на кінатрэнінг:) У працэсе майстар-класа ўдзельнікі і вядучыя актыўна разважалі над важнасцю педагагічнай рэфлексіі і магчымасцях кінамастацтва ў яе развіцці. Упэўніцца ў эфектыўнасці кінамастацтва дазволіў кінатрэнінг, які дапамог прысутным выпрацаваць рэцэпт чалавечага шчасця, праверыць яго магчымасці на сабе і суаднесці з педагагічнай дзейнасцю.
Педагагічная рэфлексія, якая адбылася напрыканцы мерапрыемства, дазволіла кожнаму з прысутных прааналізаваць эфектыўнасць свайго ўдзела ў майстар-класе і працу медыяпедагогаў: Вікторыі Гракавай і Міхаіла Кудзейкі.
Усім удзельнікам майстар-класа шчырыя словы падзякі:)))