Майстар-клас «Кола этнакультурнага балансу педагога: фарміруем нацыянальную самасвядомасць»

2019-11-27

Майстар-клас «Кола этнакультурнага балансу педагога: фарміруем нацыянальную самасвядомасць» адбыўся 23 лістапада ў межах ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыя дарослых: міжнародныя тэндэнцыі і нацыянальныя прыярытэты», якая праходзіла ў ІПКіП БДПУ.

Майстар-клас быў накіраваны на актуалізацыю ведаў удзельнікаў пра змест этнічнай культуры і магчымасці яе выкарыстання ў адукацыйным працэсе ўстановы адукацыі. Актыўная работа паспрыяла выпрацоўцы педагогамі шляхоў гарманізацыі асабістага кола этнакультурнага балансу. Акрамя таго калегі даведаліся, што такое этнапедагагізацыя адукацыі, у чым сутнасць этнапедагагічнай кампетэнтнасці педагога, якія базавыя складальнікі ўтвараюць змест этнічнай культуры.

Вядучыя майстар-класа – Алена Вячаславаўна Кахноўская, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, і Шчадрына Таццяна Васільеўна, выкладчык кафедры андрагогікі.

Дзякуем усім удзельнікам майстар-класа за плённую працу!!!

Навіны падрыхтавала: Кахноўская А.В.