Кудзейка Міхаіл Вікенцьевіч, дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП прыняў удзел у семінары "Стратэгія актыўнай ацэнкі для ўдасканалення якасці навучання" на базе ГУО «Гімназия № 14 г.Мінска»
28.04.2017 на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназіі № 14 г. Мінска” прайшоў гарадскі семінар "Стратэгія актыўнай ацэнкі для ўдасканалення якасці навучання". Мэтай семінара было знаёмства настаўнікаў са стратэгіяй “Актыўнай ацэнкі”. На семінары пысутнічала больш за 40 настаўнікаў, якія мелі магчымасць паглядзець міні-ўрок на тэму "Мінск — сталіца нашай дзяржавы" ("Мая Радзіма — Беларусь"), які для іх правяла Баркоўская Вольга Аляксандраўна, настаўніца пачатковых класаў 14 гімназіі.
Вучні, на аснове прапанаваных крытэрыяў, разам з настаўніцай складалі схему турыстычнага маршруту па гораду Мінску. Вынікам творчай працы стала стварэнне экскурсійнага апавядання пра славутасці сталіцы. Праведзены ўрок стаў добрай асновай для гутаркі, якую правёў Міхаіл Вікенцьевіч Кудзейка (дацэнт кафедры прыватны х методык ІПКіП БДПУ), аб ролі і магчымасцях стратэгіі ў эфектыўным навучанні і паспяховым вучэнні. У працэсе гутаркі адбылося знаёмства настаўнікаў з асноўнымі ідэямі стратэгіі, яе метадамі і прыёмамі.
Таксама Міхаіл Вікенцьевіч Кудзейка пазнаёміў педагогаў з тэматыкай адукацыйных праграм павышэння кваліфікацыі і навучальных курсаў у ІПКіП БДПУ.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




