Коўчынг: што такое і навошта ён патрэбен у школе?
16 сакавіка 2018 года супрацоўнікі і слухачы перападрыхтоўкі ІПКіП БДПУ прынялі ўдзел у майстар-класе “Тэхнікі коўчынга як эфектыўны інструмент педагагічнай падтрымкі і суправаджэння працэсу роста настаўніка” трэнерам якога выступіла Еўцюхова Вікторыя, прафесійный коуч Межнароднага Эрыксонаўскага Універсітэта коучынга, дырэктар школы №5 г. Красны Сулін (Расія).
На пачатку майстар-класа педагогі ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Як стварыць новую школу”, адказваючы на пытанні “Чаму нас вучаць нашы дзеці?, “Хто ён – сучасны настаўнік?”, “У чым сэнс адукацыі?”, “У чым крыніца натхнення педагога?”. Асэнсаванне разглядаемых праблем “новай школы”, дазволіла ўдзельнікам вызначыць ролю настаўніка ў сучасным адукацыйным працэсе і прыйсці да высновы аб неабходнасці развіцця прафесійных кампетэнцый.
У якасці інструментара педагагічнай падтрымкі і суправаджэння працэсу роста настаўніка Вікторыя Еўцюхова прапанавала выкарыстанне коўчынг-тэхналогіі. На аснове вопыту арганізацыі і рэалізацыі адукацыйнай дзейнасці школы №5 г. Красны Сулін (Расія), яна распавяла аб сістэме падрыхтоўкі коўч-настаўнікаў, аб працэсе арганізацыі адукацыйнага працэсу, магчымасцях коўч-тэхналогій у выкладанні вучэбных прадметаў і арганізацыі выхаваўчай работы са школьнікамі.
На этапе рэфлексіі ўдзельнікі майстар-класа выказалі словы падзякі Вікторыі Еўцюховай за цікавыя ідэі, карысныя парады і прафесіяналізм у арганізацыі і правядзенні навучальнага мерапрыемства.
Навіну падрыхтаваў Кудзейка М.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




