Фальклор як сродак фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў у пазакласнай дзейнасцi

2019-12-11

У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» ў раздзеле «Выхаванне малодшаго школьніка» (2019. – № 11. – С. 59-65) апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ iмя М. Танка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Фальклор як сродак фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў у пазакласнай дзейнасцi».

Фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў малодшых школьнікаў з'яўляецца актуальнай праблемай у сучаснай педагагічнай практыцы. Гэта звязана з мадэрнізацыяй адукацыйнага працэсу I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу. Кампетэнтнасны падыход у навучанні мове прадугледжвае разам з атрыманнем ведаў пра мову развіццё ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць моўную інфармацыю, прымяняць яе ў маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з асобаснымі запатрабаваннямі для рашэння вучэбных, пазнавальных, практычных і камунікатыўных задач. Рэалізацыя гэтага падыходу мае на ўвазе фарміраванне ў вучняў шэрагу кампетэнцый. Кампетэнцыі ў моўнай адукацыі адлюстроўваюць здольнасць рэалізацыі моўных ведаў і ўменняў праз маўленчую дзейнасць у розных сітуацыях зносін, у тым ліку ў працэсе навучання.

У артыкуле прыведзены прыклады фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў пазакласнай дзейнасцi малодшых школьнікаў у працэсе сюжэтна-ролевай гульні на матэрыяле традыцыйнага свята «Каляды». Пад час такой дзейнасці вучні пераймаюць адзін у аднаго iснуючыя веды, адбываецца працэс стымулявання маўленчых зносін.

Такім чынам, фальклор нясе ў сабе патэнцыял для фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў. Прастата, лаканічнасць, эмацыянальнасць, выразнасць фальклорнага матэрыялу зразумелая для малодшых школьнікаў. Фальклор развівае мову і маўленне дзяцей, фармiруе вопыт зносін, спрыяе ўзаемадзеянню дзіцяці з дарослымі і з аднагодкамі, аб’ядноўвае дзіцячы калектыў. Акрамя таго, сучасныя дзеці праяўляюць цікавасць да фальклорных твораў, што можа стаць адным з шляхоў фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi.

Акрамя таго, у электронным дадатку да навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» № 11, 2019 апублікаваны

3 мультымедыйныя прэзентацыі:

– «Тэматычная класная гадзіна: «Прыйшла Каляда!», 2 класс» (22 слайда);

– «Тэматычная класная гадзіна: «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!!!», 2 клас» (20 слайдаў);

– «Расповяд – паказ па тэме «Прыйшлi Калядкi, 3 клас» (13 слайдаў);

 3 буклета:

– «Тэматычная класная гадзіна: «Прыйшла Каляда!», 2 класс»;

– «Тэматычная класная гадзіна: «Добры вечар таму, хто ў гэтым даму!!!», 2 клас»;

– Буклет для бацькоў «Расповяд – паказ па тэме «Прыйшлi Калядкi, 3 клас»;

 4 раздатачных матэрыяла:

– Раздатачны матэрыял для групавой працы да тэматычнай класнай гадзіны «Прыйшла Каляда!!!», 2 клас»;

– Раздатачны матэрыл да марапрыемства 3 класа «Прыйшлi Калядкi»;

– Раздатачны матэрыл да марапрыемства «Калядавання, 4 клас».

Перавага выкарыстання прэзентацыі дазваляе зрабіць класныя гадзіны і пазакласнае мерапрыемства для бацькоў больш цікавымі, прадуманымі, пазнавальнымі; павышае матывацыю ў вучняў і бацькоў да асваення наступнай інфармацыі: «Што за свята Каляды?»; «Як яго святкаваць?»; «Што рыхтаваць для святочнага стала?»; «Як сустракаць калядоўшчыкаў?». Асаблівасці выкарыстання прэзентацыі крыюцца ў карцiннасцi тэкставага і ілюстраванага матэрыялу, а таксама дазваляюць зрабіць класныя гадзіны і пазакласнае мерапрыемства для бацькоў насычаней, прадуктыўней, эмацыйна багацей.

Буклет як спосаб прадстаўлення інфармацыі для навучэнцаў і бацькоў у сціснутым выглядзе з'яўляецца маленькай прэзентацыяй тэхналогіі правядзення класных гадзін i пазакласнага мерапрыемства, алгарытмам ўсёй атрыманай інфармацыі, а таксама алгарытмам выканання ўсіх прапанаваных рэкамендацый, якія вучнi i бацькi выносіць з сабой дадому.

Каштоўнасць прымянення буклетаў на класных гадзінах і пазакласным мерапрыемстве заключаецца ў сцісласці тэкставага матэрыялу, які неабходна асвоіць вучням і бацькам, а таксама магчымасць узяць яго дадому для замацавання атрыманых ведаў.

Раздатачны матэрыял, як дапамога ў засваенні інфармацыі для вучняў спрыяе эфектыўнай арганізацыі гульнёвай і творчай дзейнасці на класных гадзінах і пазакласным мерапрыемстве. Раздатачны матэрыял, як спосаб арганізацыі дзейнасці навучэнцаў, дапамагае настаўніку скараціць час падрыхтоўкі да правядзення класных гадзін і пазакласнага мерапрыемства.

Навіну падрыхтавалі: Шылава А.С., Мурашка Н.У.