Эфектыўнасць выхавання малодшых школьнікаў фальклорам
В сборнике тезисов «Инструментарий воспитательного процесса: реализация творческих и социально значимых программ и проектов» опубликована статья доцента кафедры менеджмента и образовательных технологий факультета управления и профессионального развития педагогов ИПКиП БГПУ, кандидата педагогических наук, доцента Елены Савельевны Шиловой и магистранта БГПУ Натальи Владимировны Мурашко на тему «Эфектыўнасць выхавання малодшых школьнікаў фальклорам».
В сборнике представлены материалы Международной научно-практической конференции, которая состоялась в г. Могилёве 24 июня 2020 г.
Выкарыстанне народнай педагогікі і фальклорных сродкаў у выхаваннi дзяцей – праблема сёння дастаткова актуальная, паколькі сучасная філасофія, якая шукае шляхі выхаду чалавецтва з крызісу, паказвае нам на неабходнасць дыялогу культур, які не магчым без пазнання свайго этнасу, сваёй традыцыйнасці. Ва ўмовах сучаснай сістэмы адукацыі ключавой задачай з'яўляецца далучэння новых пакаленняў да гістарычнай памяці народа, а значыць, і захаванне яе ў нашых дзецях.
Фальклор з'яўляецца дзейсным метадам гуманізацыі выхавання, так як змяшчае мноства метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей з улікам іх узроставых магчымасцяў. І такім чынам, зварот да фальклору, да народных метадаў выхавання будзе спрыяць выхаванню падрастаючага пакалення, паважаючых свае нацыянальныя вытокі. У фальклоры тысячагадовым народным педагагічным вопытам адабраны самыя натуральныя і неабходныя формы развіцця маўлення, музычных і паэтычных здольнасцяў, лагічнага і вобразнага мыслення, кемлівасці, гумару, сатыры, працоўных і фізічных навыкаў.
Выхаванне і развіццё асобы з'яўляецца асновай выхаваўчай працы настаўніка пачатковых класаў. Існуюць розныя метады дыягностыкі эфектыўнасці выхаваўчай працы, аднак ў дадзеным артыкуле мы бы хацелі апісаць метад «Мой партрэт у промнях сонца», які дапамагае прадыягнаставаць эфектыўнасць выхаваўчай працы над асобаснымі якасцямі кожнага вучня.
Дадзены метад быў намі праведзены ў пачатку і ў канцы навучальнага года.
Аналіз «партрэтаў у праменях сонца» дазволіў выявіць, што ў некаторых дзяцей зніклі з партрэтаў такія якасці характару як сарамлівасць, нерашучасць, няёмкасць, у некаторых з'явіліся калектывізм, самастойнасць, смеласць, адказнасць. Змены адбылiся i ў творчых здольнасцях: у некаторых з'явіліся артыстызм i выразнае чытанне.
С полным текстом статьи можно ознакомиться в Репозитории БГПУ, пройдя по ссылке https://elib.bspu.by/handle/doc/48513.
Новость подготовила Шилова Е.С.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




