«Беларускамоўная камунiкатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыi: формы i метады стварэння»: стажыроўка для педагагiчных работнiкаў

2023-11-09

Стажыроўка кіруючых работнікаў і спецыялістаў на тэму «Беларускамоўная камунікатыўная прастора ва ўстанове дашкольнай адукацыі: формы і метады стварэння» адбылася з 01 па 03 лістапада ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ імя М. Танка.

Мэтай стажыроўкі стала развіццё прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў па праблеме стварэння беларускамоўнай адукацыйнай прасторы ва ўстанове дашкольнай адукацыі як умовы далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры.

У рамках стажыроўкі былі разгледжаны пытанні: маўленчае развіццё дзяцей дашкольнага ўзросту ва ўмовах двухмоўя; сутнасць беларускамоўнай адукацыйнай прасторы як умовы далучэння выхаванцаў да роднай мовы і культуры; мадэляванне беларускамоўнай камунікатыўнай прасторы ў працэсе спецыяльна арганізаванай і нерэгламентаванай дзейнасці выхаванцаў (беларускамоўны дзень) і іншыя.

Удзельнікі стажыроўкі – кіраўнікі і педагагічныя работнікі ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай, Мінскай абласцей, а таксама г. Мінска.

Правяла стажыроўку Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.