20 снежня 2019 года ў ІПКіП БДПУ адбылося ўручэнне дыпломаў аб перападрыхтоўцы слухачам спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”
У Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 20 снежня 2019 года адбылася святочная цырымонія ўручэння дыпломаў аб перападрыхтоўцы слухачам спецыяльнасці «Дашкольная адукацыя» (ДО – 181-183). Павіншаваць педагогаў прыйшлі выкладчыкі (магістры і кандыдаты педагагічных навук, дацэнты), якія на працягу двух гадоў працавалі са слухачамі.
Віншуем выпускнікоў з гэтай падзеяй і жадаем поспехаў на далейшым прафесійным шляху!
Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




