Е. С. Шилова в научно-методическом журнале «Пачатковая школа» (2021. – № 11) опубликовала статью.
В научно-методическом журнале «Пачатковая школа» в рубрике «Навыковы партал» (2021. – № 11. – С. 48–51) опубликована статья доцента кафедры менеджмента и образовательных технологий факультета управления и профессионального развития педагогов ИПКиП БГПУ, кандидата педагогических наук, доцента Елены Савельевны Шиловой совместно с магистром, учителем начальных классов ГУО «Средняя школа № 196 г. Минска» Натальей Владимировной Мурашко на тему «Тэарэтычныя аспекты фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў навучэнцаў 1–4 класаў». Статья, опубликованная в научном журнале РБ (входит в перечень ВАК).
Праблема фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі выклікае неабходнасць разумення яе сутнасці для пошуку і ўкаранення новых падыходаў, якія б спрыялi эфектыўнаму засваенню ведаў і забяспечвалi дасягненне загадзя спраектаваных вынікаў на аснове ўзаемадзеяння суб'ектаў дзейнасці. Фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў навучэнцаў 1–4 класаў з’яўляецца актуальнай праблемай у сучаснай педагагічнай практыцы.
Увядзенне кампетэнцый у сучасны адукацыйны працес накiраваны на вырашэнне праблемы, калі вучні авалодваюць наборам тэарэтычных ведаў, але адчуваюць значныя цяжкасці ў дзейнасці, якая патрабуе выкарыстання гэтых ведаў для рашэння канкрэтных жыццёвых задач або праблемных сітуацый. Кампетэнтнасны падыход у навучаннi прадугледжвае засваенне вучнем ведаў не паасобку, а ў комплексе. У сувязі з гэтым адбываецца мадэрнiзацыя адукацыйнага працэсу на аснове кампетэнтнаснага падыходу.
У выніку экскурсу ў праблему фармуліравання асноўных паняццяў, сутнасцi і зместу маўленча-камунiкатыўнай кампетэнцыi, мы прыйшлi да высновы, што дадзеная кампетэнцыі вызначаецца наступнымi характарыстыкамi:
- з’яўляецца складанай i ўключае ў сябе тэарычычныя веды аб мове i камунікатыўныя ўменні, якiя ў ходзе пастаянных практыкаванняў аўтаматызуюцца і даводзяцца да навыку;
- з’яўляецца ўсвядомленымі камунікатыўнымі дзеяннямі дзяцей, што праяўляецца ў іх здольнасці будаваць зносіны ў адпаведнасці з сітуацыяй і партнёрамі, аналізаваць і ацэньваць камунікатыўныя кантакты з аднагодкамі і дарослымі;
- ўключае у сябе азнаямленне дзяцей са сродкамі і спосабамі зносін, практычнае ажыццяўленне дзеянняў ва ўмовах камунікатыўнай дзейнасці.

Новость подготовила Шилова Е.С.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




