Як правесці народнае свята ва ўстанове дашкольнай адукацыі: кансультацыя для педагагічных работнікаў Дзяржынскага раёна

2023-11-22

Анлайн кансультацыя для педагагічных работнікаў Дзяржынскага раёна на тэму: «Асаблівасці правядзення каляднага каляндарна-абрадавага цыкла ва ўстанове дашкольнай адукацыі» адбылася 17 лістапада.

Падчас кансультацыі выхавальнікі, музычныя кіраўнікі атрымалі адказы на наступныя пытанні:

  1. У чым заключаецца сутнасць народнага свята?
  2. Чым адрозніваецца змест свята ў розных узроставых групах выхаванцаў?
  3. Як арганізаваць супрацоўніцтва паміж выхавальнікам і музычным кіраўніком у перыяд падрыхтоўкі і правядзення свята?
  4. Якім шляхам уключыць бацькоў у сумесную культуратворчую дзейнасць?

Правяла кансультацыю Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.