Як правесці народнае свята ў дзіцячым садку? Адказ на пытанне змешчаны ў навукова-метадычным часопісе «Мастацкая і музычная адукацыя»
Пытанні арганізацыі полімастацкага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі разглядаюцца ў артыкуле «Ствараем этнакультурную падзею ў дзіцячым садку: крок за крокам» (№ 2, 2021 г.). Аўтар артыкула – Кахноўская Алена Вячаславаўна, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук.
У артыкуле разглядаюцца асаблівасці правядзення народнага свята ва ўстанове дашкольнай адукацыі як падзеі ў жыцці дзяцей і дарослых. Акрамя таго, чытачы змогуць пазнаёміцца са сцэнарыям забавы-падзеі «Пчолка, пчолка, дай нам мёду!».
Навіну падрыхтавала: А.В. Кахноўская
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




