Вынікі міжнароднага супрацоўніцтва падведзены на старонках штомесячнага выдання вышэйшай педагагічнай школы Верхняй Аўстрыі (г. Лінц)

2018-12-26

На старонках штомесячнага выдання Вышэйшай Педагагічнай школы Верхняй Аўстрыі (г. Лінц) апублікаваны матэрыялы дырэктара ІПКіП, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Шасцітка Ірыны Уладзіміраўны і дацэнта кафедры андрагогікі, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Петрашэвіч Іны Іванаўны. Артыкул асвячае тэму міжнароднага супрацоўніцтва БДПУ і Вышэйшай Педагагічнай школы Верхняй Аўстрыі з моманту яго ўзнікнення, падведзены першыя вынікі супрацоўніцтва, прадстаўлены падзеі, намечаны планы на будучыню.

З матэрыяламі можна пазнаёміцца ў рэпазітары ІПКіП БДПУ.

Навіну падрыхтавала І.І.Петрашэвіч