Удзел у міжнароднай канферэнцыі «Медыяадукацыя і медыяграматнасць у інфармацыйным свеце»
Супрацоўнікі кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ Гракава Вікторыя Уладзіміраўна і Кудзейка Міхаіл Вікенцьевіч прынялі ўдзел у міжнароднай канферэнцыі «Медыяадукацыя і медыяграматнасць у інфармацыйным свеце», якая адбылася 7 лістапада 2016 года у бізнэс цэнтры «IMAGURU».
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел:
Ёран Андэрсан (медыяпедагог, Швецыя), які распавеў аб крытычным разглядзе непраўдзівай інфармацыі;
Аксана Валашанюк (медыякрытык, Украіна), якая выступіла з прэзентацыяй распавядаючай аб асаблівасцях укаранення медыяадукацыі ва навучальных установах Украіны;
Клас Віклунд (журналіст-фрылансер, выкладчык вышэйшай музычнай школы, Швецыя), які правеў майстар-клас па аналізу відэакліпаў і матэрыялаў аматарскага відэа;
Ніна Дземенціеўская (медыяпедагог, Нацыянальная акадэмія педагагічных навук, Украіна), якая распавяла аб спосабах ацэнкі медыяграматнасці вучняў.
На канферэнцыі адбылася прэзентацыя метадычнага дапаможніка «Медыяадукацыя у школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў», якую стварыў творчы калектыў медыяпедагогаў Беларусі. Дапаможнік можна спампаваць па ссылцы: http://www.nastaunik.info/node/15147
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




