Слухачы спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Пачатковая адукацыя» наведалі «Беларускую хатку» – экспазіцыю Літаратурнага музея Максіма Багдановіча
Слухачы спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Пачатковая адукацыя» (ПА-223) у рамках практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратурнага чытання» 3 чэрвеня наведалі экспазіцыю філіяла «Беларуская хатка». «Беларуская хатка» – гэта своеасаблівы працяг экспазіцыі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Яна прысвечана мінскаму перыяду жыцця класіка, а таксама літаратурна- грамадскаму руху пачатку ХХ стагоддзя ў Мінску.
Настаўнікі пачатковых класаў мелі магчымасць не толькі пазнаёміцца з жыццём і творчасцю Максіма Багдановіча, але і далучыцца да «чароўнага свету батлейкі», прагледзець батлееечнае прадстаўленне.
Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




