Семінар "Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы": удзел супрацоўнікаў ІПКіП БДПУ
03 лютага 2016 года дацэнт кафедры прыватных методык ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, Зелянко Вольга Уладзіміраўна прыняла ўдзел у семінары «Навуковае і вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйных праграм у аспектах вывучэння беларускай мовы», арганізаваным кафедрай рускай мовы і культуры маўлення Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. В.У.Зелянко пазнаёміла ўдзельнікаў семінара з інтэрактыўным модулем «Правапіс галосных о, э, а» вучэбна-метадычнага дапаможніка «Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум» (аўтары – выкладчыкі ІПКіП БДПУ Н.В.Быстракова, В.У.Зелянко, І.А.Турчанка). Дапаможнік створаны ў праграме Smart Notebook і дазваляе ў інтэрактыўным рэжыме ўзнавіць веды, замацаваць уменні і навыкі вучняў па арфаграфіі, удасканаліць камунікатыўныя якасці маўлення (правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціню, багацце, выразнасць, дарэчнасць).
Змест і структура вучэбна-метадычнага дапаможніка «Беларуская арфаграфія: інтэрактыўны практыкум» апісваюцца ў артыкуле Н.В.Быстраковай, В.У.Зелянко, І.А.Турчанка «Выкарыстанне інтэрактыўнай дошкі пры вывучэнні беларускай арфаграфіі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




