Пачатковае навучанне: Выхаванне беларускасці ў слухачоў групы НО-205

2020-11-20

Выхаванне беларускасці – важны і неабходны элемент у падрыхтоўцы педагогаў.

16 лістапада года  на факультэце кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў распачала навучанне група пачатковай адукацыі №205. Склад групы даволі рознаўзрастовы, але ўсіх слухачоў аб’ядноўвае вялікае жаданне – вучыць і выхоўваць дзетак малодшага школьнага ўзросту. А, як вядома, фарміраванне ў дзяцей любові да роднага слова, да нацыянальнай культуры і, канечне, беларускай мовы - проста неабходная рэалія сённяшняга дня.

Пра гэта і павёў гаворку на першых занятках па беларускай мове старшы выкладчык Квяткоўскі А.А. Выкладчык не толькі прачытаў лекцыю, але і расказаў, чаму ён стаў выкладчыкам роднай мовы, а таксама пра тых шчырых педагогаў, якія сталі для яго ўзорамі на ўсё жыцце.

Першыя заняткі па роднай мове прайшлі плённа, у цёплай атмасферы.

Новость подготовил: Кветковский А.А.