Настаўнiк, калега, сябар: вiншуем Віктара Уладзіміравіча Чэчата с 80-годдзем!
Знакавая падзея адбылася 3 ліпеня 2018 года ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка— урачыстае віншаванне юбіляра, прафесара кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў Віктара Уладзіміравіча Чэчата.
У 1960 годзе Віктар Уладзіміравіч скончыў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. Чкалава па спецыяльнасці «руская і беларуская мова і літаратура», звязаўшы сваё далейшае прафесійнае жыццё з педагогікай.
Пасля заканчэння аспірантуры пры кафедры педагогікі Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага ў1972 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1996-м— доктарскую дысертацыю.З1997 года Віктар Уладзіміравіч —прафесар па спецыяльнасці «Педагогіка»,акадэмік Акадэміі педагагічных і сацыяльных навук Расійскай Федэрацыі.
Віктар Уладзіміравіч мае значны практычны вопыт, які дапамагае станаўленню маладых навукоўцаў—магістрантаў, аспірантаў. Выкладчыцкая дзейнасць В. У. Чэчата на пасадзе настаўніка нямецкай мовы, рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 1 г. Слуцка, арганізатара пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы гэтай установы адукацыі, выкладчыка, дацэнта кафедры педагогікі і псіхалогіі Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна дазваляе фарміраваць у студэнтаў, слухачоў курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі ўменні наладжваць канструктыўнае ўзаемадзеянне з іншымі ўдзельнікамі адукацыйнага працэсу, адміністрацыяй універсітэта, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. Стаць прафесіяналам высокага ўзроўню Віктару Уладзіміравічу дазволіла і адміністрацыйная работа на пасадзе загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, намесніка дырэктара на навуковай рабоце Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, загадчыка лабараторыі сямейнага выхавання, загадчыка кафедры педагогікі і псіхалогіі магістратуры НІА, прафесара кафедры педагогікі і псіхалогіі факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (БДПУ), прарэктара па навуковай рабоце Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДПУ.
Віктар Уладзіміравіч працуе на кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ амаль што 13 гадоў. Высокі прафесіяналізм, шырокая эрудыцыя і актыўная жыццёвая пазіцыя Віктара Уладзіміравіча выклікаюць заслужаную павагу і з’яўляюцца прыкладам для ўсіх, хто яго ведае, хто супрацоўнічаў з ім доўгія гады і сёння працягвае працаваць. Вядомы вучоны, педагог,ён прайшоў шлях ад настаўніка да прафесара і заслужыў павагу і аўтарытэт педагагічнай супольнасці не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.Спектр навуковых інтарэсаў Віктара Уладзіміравіча шырокі: ён з’яўляецца аўтарам навуковых работ па праблемах сямейнай педагогікі, патрыятычнага выхавання, сацыяльнай педагогікі, вышэйшай і дадатковай адукацыі, гісторыі педагогікі ў беларускім і замежным друку.
Віктар Уладзіміравіч вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. Ён з’яўляецца членам Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, членам праблемнага савета па педагагічных навуках БДПУ, савета па абароне дысертацый Д 02.21.02 пры БДПУ, членам прэзідыума Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па навукова-метадычным і арганізацыйным забеспячэнні сацыяльна-псіхалагічнай і выхаваўчай работы, кансультантам рэдакцыйнай калегіі і саветаў часопісаў «Народная асвета», «Пралеска», «Выхаванне i дадатковая адукацыя».
Выказваем вялікую ўдзячнасць паважанаму Віктару Уладзіміравічу за плённую педагагічную дзейнасць у справе адукацыі і выхавання моладзі, павышэння прафесійнай кваліфікацыі педагагічных работнікаў і псіхолага-педагагічнай культуры навучэнцаў і іх бацькоў.
У ваш юбілей дазвольце выказаць Вам, паважаны Віктар Уладзіміравіч, удзячнасць за бясцэнны ўклад у развіццё сучаснай сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Жадаем Вам моцнага здароўя, штодзённых усмешак, запалу ў вачах, спакою ў душы і на сэрцы, дабрабыту і даўгалецця, натхнення, новых здабыткаў у працы і жыцці! Няхай сябры і калегі радуюць Вас шчырым разуменнем і падтрымкай. Жадаем, каб Вас заўсёды перапаўняла невычэрпная энергія для ажыццяўлення ўсіх памкненняў, каб мара жыла ў душы, і з кожным разам Вы станавіліся да яе ўсё бліжэй і бліжэй.
З павагай і ўдзячнасцю калектыў
Інстытута павышэння кваліфікацыі
і перападрыхтоўкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




