Народныя традыцыi як сродак фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў у пазакласнай дзейнасцi
У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» (2020. – № 3. – С. 54-61) ў раздзеле «Выхаванне малодшаго школьніка» апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ iмя М. Танка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Народныя традыцыi як сродак фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў у пазакласнай дзейнасцi».
Фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў малодшых школьнікаў з'яўляецца актуальнай праблемай у сучаснай педагагічнай практыцы. Гэта звязана з мадэрнізацыяй адукацыйнага працэсу I ступені агульнай сярэдняй адукацыі на аснове кампетэнтнаснага падыходу. Кампетэнтнасны падыход у навучанні мове прадугледжвае разам з атрыманнем ведаў пра мову развіццё ўменняў аналізаваць і сістэматызаваць моўную інфармацыю, прымяняць яе ў маўленчай дзейнасці ў адпаведнасці з асобаснымі запатрабаваннямі для рашэння вучэбных, пазнавальных, практычных і камунікатыўных задач. Рэалізацыя гэтага падыходу мае на ўвазе фарміраванне ў вучняў шэрагу кампетэнцый. Кампетэнцыі ў моўнай адукацыі адлюстроўваюць здольнасць рэалізацыі моўных ведаў і ўменняў праз маўленчую дзейнасць у розных сітуацыях зносін, у тым ліку ў працэсе навучання.
У артыкуле прыведзены прыклады фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi ў пазакласнай дзейнасцi малодшых школьнікаў у працэсе сюжэтна-ролевай гульні на матэрыяле традыцыйнага свята «Вялiкдзень». Пад час такой дзейнасці вучні пераймаюць адзін у аднаго iснуючыя веды, адбываецца працэс стымулявання маўленчых зносін.
Такім чынам, народныя традыцыi нясуць ў сабе патэнцыял для фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў. Прастата, лаканічнасць, эмацыянальнасць, выразнасць фальклорнага матэрыялу зразумелая для малодшых школьнікаў. Сучасныя дзеці праяўляюць цікавасць да фальклорных твораў i народных традыцый, што можа стаць адным з шляхоў фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi.
Акрамя таго, у электронным дадатку да навукова-метадычнага часопіса «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» № 3, 2020 апублікаваны:
3 мультымедыйныя прэзентацыі:
– «Тэматычная класная гадзіна: «Вялiкдзень» 2 класс» (16 слайдаў);
– «Тэматычная класная гадзіна: «Радаўнiца цi Наўскi Вялiкдзень», 3 клас» (18 слайдаў);
– «Расповяд – паказ па тэме «Ужо недалечка чырвонае яечка!», 4 клас» (18 слайдаў);
3 буклета:
– «Тэматычная класная гадзіна: «Вялiкдзень», 2 класс»;
– «Тэматычная класная гадзіна: «Радаўнiца цi Наўскi Вялiкдзень», 3 клас»;
– Буклет для бацькоў «Расповяд – паказ па тэме «Ужо недалечка чырвонае яечка!», 4 клас»;
4 раздатачных матэрыяла:
– Раздатачны матэрыял для групавой працы да тэматычнай класнай гадзіны «Вялiкдзень», 2 клас»;
– Раздатачны матэрыл да тэматычнай класнай гадзіны 3 класа «Радаўнiца цi Наўскi Вялiкдзень»;
– Раздатачны матэрыл да марапрыемства «Ужо недалечка чырвонае яечка!», 4 клас.
Перавага выкарыстання прэзентацыі дазваляе зрабіць класныя гадзіны і пазакласнае мерапрыемства для бацькоў больш цікавымі, прадуманымі, пазнавальнымі; павышае матывацыю ў вучняў і бацькоў да асваення наступнай інфармацыі: «Што за святы Вялiкдзень, Радаўнiца?»; «Як iх святкаваць?»; «Як сустракаць валачобнiкаў?». Асаблівасці выкарыстання прэзентацыі крыюцца ў карцiннасцi тэкставага і ілюстраванага матэрыялу, а таксама дазваляюць зрабіць класныя гадзіны і пазакласнае мерапрыемства для бацькоў насычаней, прадуктыўней, эмацыйна багацей.
Буклет як спосаб прадстаўлення інфармацыі для навучэнцаў і бацькоў у сціснутым выглядзе з'яўляецца маленькай прэзентацыяй тэхналогіі правядзення класных гадзін i пазакласнага мерапрыемства, алгарытмам ўсёй атрыманай інфармацыі, а таксама алгарытмам выканання ўсіх прапанаваных рэкамендацый, якія вучнi i бацькi выносіць з сабой дадому.
Каштоўнасць прымянення буклетаў на класных гадзінах і пазакласным мерапрыемстве заключаецца ў сцісласці тэкставага матэрыялу, які неабходна асвоіць вучням і бацькам, а таксама магчымасць узяць яго дадому для замацавання атрыманых ведаў.
Раздатачны матэрыял, як дапамога ў засваенні інфармацыі для вучняў спрыяе эфектыўнай арганізацыі гульнёвай і творчай дзейнасці на класных гадзінах і пазакласным мерапрыемстве. Раздатачны матэрыял, як спосаб арганізацыі дзейнасці навучэнцаў, дапамагае настаўніку скараціць час падрыхтоўкі да правядзення класных гадзін і пазакласнага мерапрыемства.
Навіну падрыхтавалі Шылава А.С., Мурашка Н.У.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




