Міні-EdCamp Belarus у Глыбокім

2020-02-25

22 лютага 2020 года на базе ДУА «Глыбоцкая раенная гімназія» прайшоў рэгіянальны МІНІ-ЭДКЭМП пад дэвізам «Лепшыя практыкі ў кожным класе краіны». На (не)канферэнцыі педагагічных практык сабралася больш за 60 настаўнікаў з Глыбокага, Полацка, Міёраў, Шаркаўшчыны, Ушачаў.

Праграма прадугледжвала дэманстрацыю майстар-класаў як ад экспертаў, так і ад настаўнікаў-практыкаў, жадаючых падзяліцца ідэямі, напрацоўкамі, дасягненнямі ў педагагічнай дзейнасці.

У рамках праграмы ЭДКЭМПу Міхаіл Кудзейка, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій, правеў майстар-класс «Крэатыватар Уолта Дыснэя». Удзельнікі майстар-класа працавалі ў ролях летуценнікаў, рэалістаў і крытыкаў, ствараючы рэцэпт ШКОЛЫ-РАДАСЦІ. У працэссе майстар-класа удзельнікі асвоілі спосаб пераўтварэння мар у рэальны вынік, прадэманстраваўшы чатыры арыгінальных рэцэпты школ, у якіх ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу утульна, цікава і радасна.

Навіну падрыхтаваў Кудзейка М.В.