III фестываль педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці «Арыенціры дзяцінства»: удзел дацэнта Кахноўскай А.В.

2022-05-10

5 мая 2022 года на базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі прайшоў III фестываль педагогаў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці «Арыенціры дзяцінства».

У пленарным пасяджэнні з тэмай «Этнакультурныя тэхналогіі ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў дашкольнай адукацыі» выступіла Кахноўская А.В., дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Прапанаваная тэма выклікала цікавасць у педагагічных работнікаў, што пацвердзіла актуальнасць праблемы этнапедагагізацыі дашкольнай адукацыі ў сучасных умовах развіцця.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.