Эфектыўныя шляхi фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў праз прыказкi i прымаўкi на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання
У навукова-метадычным часопісе «Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа» ў раздзеле «Навуковы ракурс пачатковай адукацыi» (2019. – № 12. – С. 7–12) апублікаваны артыкул дацэнта кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій факультэта кіравання і прафесійнага развіцця педагогаў ІПКiП БДПУ iмя М. Танка, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Алены Савельеўны Шылавай і магістранта БДПУ Наталлі Уладзіміраўны Мурашка «Эфектыўныя шляхi фармiравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi малодшых школьнікаў праз прыказкi i прымаўкi на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання».
Адной з актуальных праблем на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляецца фарміраванне маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання. Сучасная адукацыя накіравана на эфектыўны пошук шляхоў, якія б спрыялі фарміраванню маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі ў малодшых школьнікаў у вучэбнай дзейнасці. Выкарыстанне інтэнсіўных адукацыйных тэхналогій у сферы фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі дапамагло б настаўнікам пачатковых класаў дасягнуць высокіх вынікаў. Адной з эфектыўных інтэнсіўных тэхналогій у галіне фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі можа быць тэхналогія калектыўнага ўзаеманавучання.
У артыкуле прыведзены прыклады фарміравання маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыi праз прыказкi i прымаўкi на ўроках беларускай мовы i лiтаратурнага чытання ў рамках тэхналогіі калектыўнага ўзаеманавучання i яе элементаў, якiя распрацаваны ў адпаведнай сiстэме працы. Пад час такой дзейнасці вучні пераймаюць адзін у аднаго iснуючыя веды, адбываецца працэс стымулявання маўленчых зносін.
Акрамя таго ў артыкуле прыведзены прыклады гульнёвых форм, якiя iграюць значную станоўчыю ролю ў фарміраванні маўленча-камунікатыўнай кампетэнцыі. Гульня дазваляе дзіцяці атрымліваць неабходны набор ведаў пра спосабы эфектыўнага ўзаемадзеяння і іх выкарыстанне ў практыцы зносін, у гульне развіваецца пачуццё калектывізму, адказнасці адзін за аднаго, фармiруецца вопыт маральных паводзін; стымулюецца развіццё творчай, пошукавай актыўнасці.
Такім чынам, выкарыстанне тэхналогіi калектыўнага ўзаеманавучання і нават яе элементаў, якiя пабудаваны сістэмна, дапамагае рацыянальна арганізаваць адукацыйны працэс, павысіць яго эфектыўнасць, прымяняць асобасна арыентаваны падыход, ствараць умовы для актыўнай уласнай пазнавальнай дзейнасці кожнага вучня, арганiзоўваць «сітуацыі поспеху», развіваць самакантроль і ўзаемакантроль.
Навіну падрыхтавалі: Шылава А.С., Мурашка Н.У.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




