Контакты

т./факс: +375 (17) 200-28-43
т.: +375 (17) 328-63-08
т./факс: +375 (17) 277-10-90
т.: +375 (17) 380-26-91
fpso_ipk@bspu.by

т./факс: +375 (17) 277-10-90
т.: +375 (17) 380-26-91
fpkso_ipk@mail.ru

т./факс: +375 (17) 327-86-35
т.: +375 (17) 327-79-32
skp_bspu@tut.by

События

Далучаемся да этнічнай культуры: адбылася экскурсія ў «Беларускую хатку»

2018-07-10

У рамках практычных заняткаў па вучэбнай дысцыпліне «Дашкольная педагогіка» слухачы спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Дашкольная адукацыя» наведалі экспазіцыю філіяла «Беларуская хатка» Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Мэтай экскурсіі стала далучэнне выхавальнікаў да этнічнай спадчыны беларусаў, знаёмства са спецыфікай старажытнага беларускага тэатра – батлейка, асаблівасцямі яго выкарыстання ў рабоце з дзецьмі дашкольнага ўзросту.

Першая частка экскурсіі была прысвечана жыццю класіка Максіма Багдановіча. Асаблівую цікавасць выклікала другая частка экспазіцыі, якая была аформлена ў выглядзе своеасаблівай тэатральнай залы, са сцэнай і копіяй старажытнай магілёўскай батлейкі ХІХ стагоддзя, а таксама вітрынамі-складнямі. Батлейка – лагічны працяг экспазіцыі і няздзейсненая мара М.Багдановіча.

Педагогі даведаліся, што акрамя традыцыйных экскурсій і батлеечных прадстаўленняў на базе філіяла праводзяцца музейныя заняткі для дзяцей. У цыкле заняткаў «Сам зраблю батлеечную ляльку» – знаёмства са старажытным лялечным тэатрам, з паняццем «музейны прадмет» на прыкладзе батлеечнай скрыні і лялькі. Педагогі з выхаванцамі будуць мець магчымасць самастойна выканаць батлеечную ляльку, паспрабаваць сябе ў ролі батлейшчыка.

Навіны падрыхтавала Кахноўская А.В.